![]() |
Легенды i паданнi - гэта помнiкi духоўнай культуры народа, творы вуснай творчасцi, дзе ствараюцца цiкавыя захапляючыя сюжэты, фантастычныя вобразы, якiя быццам бы мелi месца ў мiнулым краю. Праз легенды i паданнi людзi iмкнуцца растлумачыць нейкiя незразумелыя з'явы рэчаiснасцi. У многiх з iх можна знайсцi адгалоскi рэальных падзей, таму легенды i паданнi пры крытычным падыходзе могуць стаць дадатковай крынiцай гiстарычный iнфармацыi. | |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
|
||
СТРУСТА |
Якое iмя табе, востраў, даць? Iмёнаў гучных не густа... -Стру-стру, - чарацiны гамоняць-шумяць. -Ста-ста, - б'юцца хвали. -Будзь Струста.
|
|
ПРА КРЫНIЦУ "ОКМЕНIЦА" |
Аднойчы хадзіў Бог па зямлі, якая яшчэ
тады была вялікай пустыняй. І быў у яго
збан з вадою. Хадзіў Бог па зямлі і ліў на
яе ваду з таго збана. І там, куды пападала
вада, ствараліся рэкі, азёры і іншыя
вадаёмы. Многа вады Бог выліў, але яшчэ
шмат засталося. Прытаміўся Бог і рашыў
адпачыць. Пасядзеў ён, адпачыў i пайшоў, а збан забыўся.
Так і застаўся ён у лесе. Занясло збан
зямлёй. Ад доўгіх часоў ён расшчапіўся ,
і пацекла з яго вада. І цяпер цячэ.
|
|
ПРА ВОЗЕРА СТРУСТА I ВОСТРАУ ШОВА |
У даўнія часы жыла ў нашых краях прыгожая дзяўчына, якую звалі Струста. І кахала яна хлопца па імені Шова. Аднойчы з’ехаў Шова на вайну і загінуў там. Але дзяўчына гэтага не ведала. Яна стала чакаць свайго любага, але ён так і не вярнуўся. Дзень і ноч дзяўчына плакала, вельмі многа слёз яна праліла. Ад яе слёз утварылся вялікае возера. Кінулася дзяўчына ў яго і патанула ў ім. З тых часоў і завецца гэта возера Струста, а прыгожы востраў на ім – Шова.
|
|
ПРА ВЕСКУ ЗАРЭЧЧА СЛАБОДКАУСКАГА СЕЛЬСАВЕТА |
Гэта было вельмі даўно. Аднойчы двое
падарожнікаў прыйшлі ў гэтыя мясціны.
Яны ўбачылі прыгожую рэчку, добрую землю
і рашылі тут застацца. Але калі да іх
сталі прыходзіць другія людзі і прасіць
дазволу пабудаваць хаты ля іх жылля, то
падарожнікі гаварылі: “ Ідзіце за рэчку,
там і будуйцеся”. Хутка ны тым месцы
вырасла вёска, якую і назвалі Зарэчча. А
рэчка з цягам часу высахла.
|
|
ВЯДЗЬМАРСКIЯ КАМЯНI |
Кажуць людзi, што ў вёсцы Лунi пры дарозе
стаяла побач сем камянёў. А чаму менавiта
сем i чаму ўздоўж дарогi, адпавядаюць так. Лунi здаўна мелi дурную славу з-за сваiх "зубатых" ведзьмакоў. Чужакi баялiся iсцi цi ехаць праз вёску. Нездарма iснавала прымаўка: "Ужо Лунi - каней ганi". Аднойчы вярталiся, павянчаўшыся ў Cлабодскiм касцёле, маладыя. Хутка iмчаў вясельны поезд з некалькi вазкоў. Ехалi са спевамi, музыкай, шчаслiвыя маладыя пазiралi адзiн на аднаго i не заўважылi, што з адной хаты ў вакно высунулася баба. Што ёй не спадабалася - не вядома, але баба пачала праклiнаць маладых, сватоў, дружкоў, музык. Раптам ўсё сцiхла, вазкi з людзьмi ператварылiся ў ланцужок валуноў. Калi прыгледзiцца да iх, то можна было пазнаць па iх форме коней, маладых, музыкантаў з iнструментам... А тая баба таксама пацярпела. Хутчэй за ўсё, на вазках быў вядзьмак, якi паспеў зачараваць злую бабу - у яе на галаве выраслi рогi i яна нeяк не магла выцягнуць галаву назад з акна.
|
|
ПРА ВIДЗЫ |
Старыя людзi казалi, што касцёл у Вiдзах
быў пабудаваны побач з крынiчкай i што з
гэтай крынiчкай звязана ўзнiкненне
мястэчка. Аднойчы, у старадаўнiя часы, ехаў прaз гэтыя мясцiны пан з дачкой. Прыгожай ды статнай была дзяўчына, толькi вось нiчога не бачыла - ад маленства зрабiлася невiдушчай. Куды толькi не вазiў пан сваю дачку, якiм толькi лекарам не паказваў - нiчога не дапамагала. I вось прыпынiўся пан з паненкай у прыгожым месцы пад дубамi, каля крынiчкi. Пачула дзяўчына журчанне вады, падыйшла да крынiцы, каб твар абмыць, i толькi дакранулася мокрымi рукамi да твару, як убачыла святло. "Вiдзай! Вiдзай!" - "Бачу! Бачу!" - ускрыкнула паненка. Гаючай аказалася крынiчная вада. Шчаслiвы бацька павёз дачку дахаты, а побач з крынiцай паабяцаў збудаваць касцёл. Выканаў пан абяцанне, неўзабаве паўстаў касцёл, побач пачалi сялiцца людзi. Мястэчка назвалi Вiдзы, i яшчэ доўга яно славiлася цудадзейнай крынiчкай.
|
|
ПРА ЦУДАДЗЕЙНЫ АБРАЗ З ВОСТРАВА МАНАСТЫР |
Казалi, что манастыр на востраве Неспiш
загарэўся ад маланкi. Усе будынкi на
востраве агонь чыста панiшчыў. Праз
некалькi дзен на суседнем невялiкiм
востраве начакана з'явiўся абраз Матки
Боскай, якi быў галоўнай святыняй згарэўшага
манастыра. Абраз вырашылi перанесцi ў
браслаўскi касцёл. Спачатку нiчога з
гэтага не выходзiла - змяшчали абраз у
алтары, а калi ранiцай адчынялi касцёл,
яго там не было. I кожны раз абраз знаходзiлi
на востраве. Што толькi не рабiлi -
наладжвалi ўрачыстыя хады, абраз неслi на
руках i дзяўчыны, i малыя дзяўчынкi i
хлопчыкi. Нiяк не маглi даць рады. Потым
нехта параiў, каб абраз даручылi занесцi
злодзеям. Прывялi з турмы некалькiх
злачынцаў, якiя ў грахах пакаiлiся i зрабiлiся
шчырымi веруючымi. Тыя аднеслi абраз у
Браслаў, i з той пары ён увесь час знаходзiцца
ў касцёле. А яшчэ людзi прыкмецiлi, што ў час вялiкiх святаў, калi адначасовa звaняць званы ў Браславе i Слабодцы, пад вадой глуха адгукаюцца манастырския званы, трэба толькi добра прыслухацца.
|
|
БРАС И ДРЫВА |
Ружай Дрыва ў князя Дзвiна Жанiхам цвiце на згубу. Выбiраць сама павiнна, Павядзе якi да шлюбу. Як пламенне, позiр Дрывы Зранку падае на дзверы, Непрыязна ганарлiвы, Выстаўляе кавалераў. Друйка-мацi з вуснаў Дзвiна Словы чуе ў раз каторы: -Без клапот жанiў бы сына! - Гнеўна сыплюцца дакоры. Дрыва кiнула каралi - Зырка пырснулi, як зоркi. Тры браты прад ёй стаялi, Ды адказ пачулi жорсткi. -Меч булатны скажа слова, Шлюб чыйго жыцця акраса... Снуд патайна просiць Нова У магiлу звесцi Браса. Наваколле вечар цьмяны Ценем здрады ахiнае. Ад смяртэльнай згубнай раны На кургане Брас канае. Ды адна ў красунi ўмова, Тая ж самая гамонка: -Толькi меч давершыць слова! Пераможцу буду жонкай. И браты мячы ў сечы Блiз палаца скрыжавалi, Доўга секлiся - пад вечар Бездыханна ўдвух упалi. I не знали Ноў са Cнудам, У магiлу лёгшы разам, Што, прыняўшы грэх iўдаў, Паквiталiся не з Брасам. Брас пачуў жахоту-вестку, Здрыгануўся ўвесь журлiва: -Будзь праклятаю, нявеста! Адвярнуўся князь ад Дрывы. У святлiцы тужыць Дрыва, Боль абразы сэрца рэжа. Узышла яна iмклiва На вяршыню белай вежы. Смерць уласную гукала И знайшла ў азёрным плёсе, Шызай чайкай Дрыва стала, Век над хваляю галосiць. А памерли Друйка з Дзвинам, Быў прастол зaняты Брасам. З той ссiвелае даўнiны Мiж азёр узняўся Браслаў. И ляжаць Дзвiна и Друйка, Снуд, Навятя и Дрывяты. А легенды праўда-бруйка Спавiла стагоддзяў шаты. |
|
ГЛАВНАЯ | ЛЮБЯЩИЕ СЕРДЦА | ПРОГУЛКИ ПО КОРОЛЕВСТВУ | БАЛ - ВСЕГДА ПРАЗДНИК СОВЕТЫ ЗОЛУШКИ | ЧТО ТВОРИТСЯ В КОРОЛЕВСТВЕ? | ПОЖЕЛАНИЯ ДЛЯ ЗОЛУШКИ И ПРИНЦА |